гнуткі, ✂.
Здольны лёгка гнуцца, гібкі.
|| наз. гнуткасць, ✂.
гнуты, ✂.
Зроблены шляхам выгнання.
гнуцца, ✂; незак.
-
Прымаць дугападобную, выгнутую форму, схіляцца.
- Дрэвы г. да зямлі.
- Чалавек гнецца ад цяжкай ношы.
-
Рабіцца няроўным, згінацца.
- Ліст жалеза добра гнецца.
-
перан. Траціць стойкасць, паддавацца чыйму-н. уздзеянню.
-
Курчыцца (ад холаду; разм.).
|| зак. пагнуцца, ✂ і сагнуцца, ✂.
гнуць, ✂; незак.
-
Надаваць чаму-н. дугападобную, выгнутую форму.
- Г. дугі.
- Г. спіну перад кім-н. (перан. многа і цяжка працаваць на каго-н.).
-
Нагінаць уніз, прыгінаць.
- Вецер гне бярозу да зямлі.
-
перан., без дапаўнення. Весці гутарку, размову, накіроўваючы яе на дасягненне якой-н. мэты;
схіляць (разм.).
◊
Гнуць сваю лінію (разм.) — настойліва дамагацца чаго-н.
Гнуць на свой капыл (разм. неадабр.) — рабіць па-свойму.
Гнуць спіну (горб) (разм.) — 1) многа і цяжка працаваць на каго-н.; 2) пакланяцца, угоднічаць перад кім-н.
Гнуць у тры пагібелі (разм.) — моцна, жорстка прыгнятаць.
|| зак. пагнуць, ✂ і сагнуць, ✂.
|| наз. гнуццё, ✂.