Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гной, , м.

  1. Памёт, сумесь памёту і подсцілу, якая ўжыв. для ўгнаення глебы.

    • Конскі г.
    • Вывесці г. з хлява.
  2. Вадкасць жоўтага або шэрага колеру з непрыемным пахам як прадукт гніення, запалення тканак жывога арганізма.

|| прым. гнаявы, і гнойны, .

гном, , м.

У заходнееўрапейскай міфалогіі: барадаты карлік, які ахоўвае падземныя скарбы.

|| памянш. гномік, .