гняздо, , н.

  1. У птушак, насякомых і паўзуноў: месца для жылля на перыяд кладкі яек і вывядзення дзіцянят.

    • Ластаўчына г.
    • Асінае г. (таксама перан. пра прытулак злачынных людзей).
    • У падвале блатнякі звілі сабе г.
  2. Паглыбленне, куды што-н. устаўляецца (спец.).

  3. Група маладых раслін, грыбоў і пад., якія растуць разам.

    • Грузды і лісіцы раслі гнёздамі.
  4. Укрытае месца для чаго-н.

    • Кулямётнае г.
  5. Месца высеву двух або некалькіх зярнят, а таксама ўсходы гэтых зярнят (спец.).

  6. Група аднакарэнных вытворных слоў, размешчаных пры загалоўным слове ў слоўніку.

|| памянш. гняздзечка, .

|| прым. гнездавы, .

  • Гнездавая пасадка лесу.
  • Гнездавое размяшчэнне слоў у слоўніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)