Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вужака, , ж.

  1. Агульная назва паўзуноў з доўгім гнуткім целам без ног, змяя (разм.).

    • Віцца вужакай (таксама перан. падлізвацца, падлашчвацца, дабіваючыся чаго-н.).
  2. перан. Пра ліхога, каварнага чалавека.

|| прым. вужачы, .

  • Вужачая скура.

вужаня, і вужанё, , н.

Дзіцяня вужа.

вужышча, , н.

Тоўстая кручаная вяроўка, якой уціскаюць вазы (з сенам, снапамі і пад.).

вуза, , ж.

Клейкае рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы з гаючых смалістых выдзяленняў пупышак дрэў (бярозы, таполі, асіны); пропаліс.

вуздэчка, , ж.

Частка вупражы — аброць з рамянёў з цуглямі, якая надзяваецца на галаву каню.

  • Раменная в.

|| прым. вуздэчкавы, .

вузел1, , м.

  1. Месца, дзе звязаны канцы чаго-н. або зацягнута пятля на чым-н.

    • Завязаць в. або вузлом.
    • В. на канаце.
    • Хусцінка на шыі завязана ў в.
    • Марскі в. (асобы спосаб завязвання тросаў у маракоў).
  2. Месца перакрыжавання, стыку чаго-н. і пад. (ліній, магістралей, валокнаў і пад.).

    • Чыгуначны в.
    • В. дарог.
    • Тэлеграфны в.
    • Нервовы в.
    • В. супярэчнасцей (перан.).
  3. Частка механізма або тэхнічнае Устройства, якія ўяўляюць сабой складанае злучэнне дэталей, асобных частак (спец.).

    • Зборка вузлоў.
    • Санітарныя вузлы ў кватэрах (каналізацыя, водаправод і пад.).
  4. Тое, што і клунак. Звязаць рэчы ў в. Гордзіеў вузел (кніжн.) — пра заблытаныя абставіны, справы [па імені цара Гордзія, што завязаў вузел, які быў рассечаны Аляксандрам Македонскім].

    • Рассячы гордзіеў вузел (смела вырашыць цяжкае пытанне).

|| памянш. вузельчык, .

|| прым. вузлавы, .

вузел2, , м. (спец.).

Адзінка скорасці судна, роўная адной марской мілі ў гадзіну.

вузець, ; незак.

Станавіцца вузейшым.

|| зак. павузець, .

вузіць, ; незак.

Рабіць вузейшым, звужваць.

  • В. штаны.

вузкаваты, .

Недастатковы па шырыні.

  • В. рукаў.
  • В. праезд.