Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ве́рнік, ✂, м.

Чалавек, які верыць у існаванне Бога; веруючы.

|| ж. верніца, ✂.

|| прым. верніцкі, ✂.

верніса́ж, ✂, м.

Урачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі.

|| прым. вернісажны, ✂.

ве́рны, ✂.

  1. Які адпавядае ісціне, правільны, дакладны.

    • Верная думка.
    • В. шлях.
    • Верна (прысл.) скалькаваць.
  2. Несумненны, непазбежны.

    • В. выйгрыш.
    • Ісці на верную пагібель.
  3. Надзейны, трывалы, стойкі.

    • Верная апора.
    • Верна (прысл.) служыць.
    • В. сябар.
    • В. ў каханні.

|| наз. вернасць, ✂.

версіфіка́тар, ✂, м. (кніжн.).

Чалавек, які лёгка складае вершы, але не мае паэтычнага дару.

|| прым. версіфікатарскі, ✂.

ве́рсія, ✂, ж.

Адзін з варыянтаў выкладу або тлумачэння якога-н. факта ці падзеі.

  • Новая в.

верталёт, ✂, м.

Лятальны апарат спецыяльнай канструкцыі, прыстасаваны для вертыкальнага ўзлёту і пасадкі.

|| прым. верталётны, ✂.

верталётчык, ✂, м.

Спецыяліст па вырабу і ваджэнню верталётаў.

|| ж. верталётчыца, ✂.

вертыка́ль, ✂, ж.

Вертыкальная лінія.

  • Па вертыкалі.

вертыка́льны, ✂.

Адвесны, перпендыкулярны ў адносінах да гарызонта; проціл. гарызантальны.

|| наз. вертыкальнасць, ✂.

ве́руючы, ✂, м.

Чалавек, які верыць у існаванне Бога.

|| ж. веруючая, ✂.