Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бесперспекты́ўны, .

Пазбаўлены перспектыў, будучага.

  • Б. план.

|| наз. бесперспектыўнасць.

беспрабу́дны, .

  1. Пра сон: моцны, працяглы.

    • Спаць беспрабудна (прысл.).
  2. перан. Пра п’яніц, п’янства: нястрымны, непрабудны.

    • Б. п’яніца.

|| наз. беспрабуднасць, .

беспрадме́тны, .

Які не мае пэўнай мэты; без зместу.

  • Беспрадметныя спрэчкі.

|| наз. беспрадметнасць, .

беспрасве́тны, .

  1. Вельмі цёмны; бясконцы (пра дождж, цемру і пад.).

    • Беспрасветная ноч.
  2. перан. Вельмі сумны, без надзеі на што-н. лепшае.

    • Б. сум.

|| наз. беспрасветнасць, .

беспрацо́ўе, , н.

Наяўнасць беспрацоўных.

  • Рост беспрацоўя.

беспрацо́ўны, .

Які не мае работы; пазбаўлены магчымасці атрымліваць пастаянны заработак.

  • Беспрацоўныя рабочыя.
  • Дапамога беспрацоўным (наз.).

беспрацэ́нтны, .

На які не налічваюцца працэнты.

  • Беспрацэнтная пазыка.

беспрынцыпо́вы, .

Які не мае ніякіх прынцыпаў, пазбаўлены маральных асноў.

  • Б. чалавек.

|| наз. беспрынцыповасць, .

беспрыту́льнік, , м.

Беспрытульнае (у 1 знач.) дзіця, падлетак, у якога няма ні бацькоў, ні хаты.

|| ж. беспрытульніца, .

беспрыту́льны, .

  1. Які не мае ні бацькоў, ні прытулку; бяздомны.

    • Беспрытульнае дзіця.
  2. перан. Пазбаўлены належнага догляду; занядбаны.

    • Беспрытульная гаспадарка.

|| наз. беспрытульнасць, .