Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трыумф, , м.

  1. Бліскучы поспех, урачыстасць (першапачаткова ў Старажытным Рыме — урачыстая сустрэча палкаводца і яго войска ў сувязі з дасягнутай перамогай).

  2. Наогул выдатны поспех, бліскучая перамога ў чым-н.

    • Т. балета.

|| прым. трыумфальны, .

трыумфаваць, ; незак. (разм.).

Радавацца, весяліцца з прычыны перамогі над кім-н., поспеху ў чым-н.

трыумфатар, , м. (кніжн.).

Пераможца, той, каго сустракаюць з трыумфам.

|| прым. трыумфатарскі, .

трыцікале, нескл., н.

Новая збожжавая культура, якая з’яўляецца гібрыдам пшаніцы і жыта.

трыццацігадовы, .

  1. гл. трыццацігоддзе.

  2. Які праіснаваў 30 год.

трыццацігоддзе, , н.

  1. Прамежак часу ў 30 год.

  2. чаго. Гадавіна чаго-н., што адбылося 30 год таму назад.

    • Т. перамогі.

|| прым. трыццацігадовы, .

трыццаць, ліч.

Лік і лічба 30, а таксама — колькасць, якая абазначаецца гэтай лічбай.

  • Яму ўжо за т.

|| парадкавы ліч. трыццаты, .

трыяда, , ж. (кніжн.).

Адзінства, якое ўтвараецца трыма асобнымі членамі і часткамі.

трэба1, , ж.

У праваслаўі: богаслужэбны абрад (хрысціны, вянчанне, паніхіда і пад.), які выконваецца святаром па просьбе веруючых.

трэба2 (трэ), у знач. вык.

  1. Неабходна, абавязкова патрэбна.

    • Т. ехаць.
    • Т. чытаць.
  2. Патрабуецца, патрэбна.

    • Яму т. кватэра.
  3. Пажадана.

    • Чаго табе т.?

  • Гэта ж трэба (разм.) — вокліч, які выражае здзіўленне.

  • Дзе трэба, дзе не трэба — недарэчы, не да месца.

  • Што трэба, то трэба (разм.) — абавязкова, бясспрэчна.