Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перціся, ; незак. (разм.).

Тое, што і перці (у 1 і 2 знач.).

  • Куды прэшся без чаргі!

перчыць, ; незак.

Пасыпаць перцам.

  • П. булён.

|| зак. наперчыць, і паперчыць, .

перш, прысл.

Спачатку, раней.

  • П. накармлю жывёлу, а потым пайду ў агарод.

  • Перш за ўсё — у першую чаргу.

    • Перш за ўсё скажы нам, калі ты ад’язджаеш?
  • Перш-наперш — спачатку, перш за ўсё.

    • Перш-наперш неабходна зрабіць тэрміновую работу.

перша...

Першая частка складаных слоў, якая надае значэнне:

  • 1) які адносіцца да чаго-н. першага па ліку, напр. першакласнік, першамайскі;
  • 2) самы ранні, які дзейнічае раней за іншых, напр. першадрукар, першапраходца;
  • 3) самы лепшы ў якіх-н. адносінах, напр. першакласны, першагатунковы.

першаадкрывальнік, , м. (кніжн.).

Той, хто першым адкрыў што-н. (землі, краіны, мясцовасці і пад.).

  • Першаадкрывальнікі калійнай солі ў Беларусі.

|| ж. першаадкрывальніца, .

першааснова, , ж. (кніжн.).

Асноўны пачатак.

  • Факты — п. ведаў.

|| прым. першаасноўны, .

першабытнаабшчынны, .

Першабытнаабшчынны лад — першая ў гісторыі чалавецтва грамадска-эканамічная дакласавая фармацыя, якая характарызавалася агульнай уласнасцю на сродкі вытворчасці, калектыўнай працай і спажываннем.

першабытны, .

  1. Які мае адносіны да найстаражытнейшага перыяду гісторыі чалавецтва.

    • П. чалавек.
  2. перан. Які захоўвае першапачатковы стан.

    • Першабытная прырода (некранутая).
  3. перан. Дзікі, некультурны, адсталы.

    • Першабытныя норавы.

|| наз. першабытнасць, .

першавобраз, , м. (кніжн.).

Першапачатковы, зыходны вобраз, выгляд чаго-н.

|| прым. першавобразны, .

першагатунковы, .

Які належыць да першага гатунку, лепшы.

  • Першагатунковая мука.

|| наз. першагатунковасць, .