перш прыслоўе
Спачатку, раней.
- П. накармлю жывёлу, а потым пайду ў агарод.
Перш за ўсё — у першую чаргу.
- Перш за ўсё скажы нам, калі ты ад’язджаеш?
Перш-наперш — спачатку, перш за ўсё.
- Перш-наперш неабходна зрабіць тэрміновую работу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)