Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сярэдневяковы, ✂.

Які мае адносіны да сярэдневякоўя.

  • Сярэдневяковае мастацтва.

сярэдневякоўе, ✂, н.

Сярэднія вякі.

  • Ранняе с.

сярэдні, ✂.

  1. Які знаходзіцца ў сярэдзіне, паміж якімі-н. крайнімі пунктамі, велічынямі і пад.; прамежкавы.

    • Сярэдняе цячэнне ракі.
    • Чалавек сярэдняга росту.
    • С. ўзрост.
  2. Які ўяўляе сабой велічыню, атрыманую дзяленнем сумы некалькіх велічынь на іх колькасць.

    • Сярэдняя зарплата за год.
    • Сярэдняя вага.
    • Сярэдняя хуткасць цягніка.
    • Сярэдняе (наз.) арыфметычнае.
  3. Пасрэдны; ні добры, ні благі.

    • С. студэнт.
    • Сярэднія поспехі.
  4. Не вышэй звычайнага ўзроўню, нормы.

    • Сярэднія патрабаванні.

○

  • Сярэдняе вуха — поласць за барабаннай перапонкай, перад унутраным вухам.

◊

  • Вышэй (ніжэй) сярэдняга — вышэй (ніжэй) якой-н. нормы.

  • У сярэднім — зыходзячы з сярэдніх велічынь, паказчыкаў.

сярэдня...

Першая частка складаных слоў, ужыв. замест «сярэдне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. сярэднядзённы, сярэдняпозні, сярэднярускі, сярэдняспелы, сярэднясутачны.

сярэднявечча, ✂, н.

Тое, што і сярэдневякоўе.

сястра, ✂, ж.

  1. Кожная з дачок у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў.

    • Родная с.
    • Дваюрадная (стрыечная) с.
  2. Асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбнай установе.

    • Медыцынская с.
    • Хірургічная с.
    • С.-гаспадыня (якая загадвае гаспадаркай, бялізнай, інвентаром і інш.).

◊

  • Міласэрная сястра — медыцынская сястра, якая дапамагае хворым, раненым.

  • Малочная сястра — дачка мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама выкармленая дзяўчынка ў адносінах да дзяцей мамкі.

|| памянш. сястрыца, ✂ і сястрычка, ✂.

|| прым. сястрын, ✂ і сястрынскі, ✂.

сятчатка, ✂, ж.

Унутраная святлоадчувальная абалонка вока.

сяўба, ✂, ж.

  1. гл. сеяць.

  2. Пара, калі сеюць.

    • Пачалася с.
    • С. ярыны.

сяўруга, ✂, ж.

Каштоўная прамысловая рыба сямейства асятровых.

|| прым. сеўружыны, ✂.

сяўружына, ✂, ж.

Мяса сяўругі як ежа.