Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сягаць, ; незак.

  1. Ісці, рухацца (разм.).

    • С. упэўненым крокам.
  2. Прасцірацца, даходзіць да якой-н. мяжы, узроўню і пад.

    • Раўніна сягае аж да ракі.
    • Мае думкі далёка сягаюць (перан.).

|| зак. сягнуць, .

сяголета і сёлета, прысл.

У гэтым годзе, гэты год.

  • С. ўнучак у школу пойдзе.

сяголетні, і сёлетні, .

Гэтага года.

  • Сяголетнія яблыкі.
  • С. ўраджай.

сягоння і сёння, прысл.

  1. У гэты дзень.

    • С. паеду ў Маскву.
  2. перан. Цяпер.

    • С. студэнт, а заўтра настаўнік.
  3. у знач. наз., нескл., н.

    • Цяперашні дзень.
    • На с. ўзяла білеты ў кіно.
    • На с. (перан. у дадзены момант).
    • Наша с. (перан. цяперашняе жыццё).

  • Не сягоння, дык заўтра; не сягоння — заўтра (разм.) — вельмі хутка, у бліжэйшы час.

|| прым. сягонняшні, і сённяшні, .

  • На с. дзень (на сёння).

  • Жыць сягонняшнім (сённяшнім) днём — не думаючы пра будучае.

сядалішча, , н.

Частка чалавечага цела, на якую садзяцца; ягадзіцы.

|| прым. сядалішчны, .

сядаць, ; незак.

  1. Тое, што і садзіцца.

  2. Сядай(це). Ужыв. як прапанова, запрашэнне сесці.

сядзелка, , ж.

Асоба малодшага медыцынскага персаналу, якая даглядае цяжкахворых, сядзіць ля пасцелі цяжкахворага.

сядзенне, , н.

  1. гл. сядзець.

  2. Месца, прадмет, на якім сядзяць, на які садзяцца.

    • Сядзенні ў аўтобусе зручныя.

сядзець, ; незак.

  1. Займаць такое становішча, пры якім тулава апіраецца на што-н. сваёй ніжняй часткай.

    • С. на лаўцы.
    • С. вярхом (на кані).
  2. Пра птушак, насякомых: знаходзіцца на якім-н. месцы, не рухаючыся.

    • Ластаўкі сядзяць на правадах.
  3. Знаходзіцца, быць дзе-н., у якім-н., месцы (пра людзей і прадметы).

    • С. цэлы дзень дома.
    • Куры сядзяць запёртыя ў хляве.
    • Хлеб сядзіць у печы.
  4. Знаходзіцца ў якім-н. стане або займацца чым-н.

    • С. без работы.
    • С. без хлеба (галадаць).
    • С. з хворым дзіцем месяц.
    • С. за вязаннем.
    • С. за чарцяжамі.
  5. Быць у зняволенні; быць пазбаўленым свабоды.

    • С. у турме.
    • С. на гаўптвахце.
  6. Знаходзіцца, размяшчацца дзе-н.

    • Шыбы ў вокнах сядзяць няшчыльна.
    • Пад сасной сядзіць баравік.
  7. Глыбока ўпіўшыся куды-н., аставацца там.

    • Стрэмка сядзіць у пальцы.
    • Куля сядзела вельмі глыбока ў назе.
  8. Пра адзенне: добра аблягаць фігуру.

    • Сукенка сядзіць прыгожа.

  • Вось дзе сядзіць хто-што ў каго (разм., неадабр.) — пра каго-, што-н., што прычыняе вялікія клопаты, непрыемнасці.

  • Сядзець у дзеўках (разм.) — доўга не выходзіць замуж.

|| наз. сядзенне, .

сядзіба, , ж.

  1. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам і агародам, што складаюць адну гаспадарку.

    • Сялянскія сядзібы.
  2. Зямельны ўчастак, заняты будынкамі ў адрозненне ад зямлі пад палямі, лугамі, лесам.

|| прым. сядзібны, .