сядзець,
-
Займаць такое становішча, пры якім тулава апіраецца на што
-н. сваёй ніжняй часткай.- С. на лаўцы.
- С. вярхом (на кані).
-
Пра птушак, насякомых: знаходзіцца на якім
-н. месцы, не рухаючыся.- Ластаўкі сядзяць на правадах.
-
Знаходзіцца, быць дзе
-н. , у якім-н. , месцы (пра людзей і прадметы).- С. цэлы дзень дома.
- Куры сядзяць запёртыя ў хляве.
- Хлеб сядзіць у печы.
-
Знаходзіцца ў якім
-н. стане або займацца чым-н. - С. без работы.
- С. без хлеба (галадаць).
- С. з хворым дзіцем месяц.
- С. за вязаннем.
- С. за чарцяжамі.
-
Быць у зняволенні; быць пазбаўленым свабоды.
- С. у турме.
- С. на гаўптвахце.
-
Знаходзіцца, размяшчацца дзе
-н. - Шыбы ў вокнах сядзяць няшчыльна.
- Пад сасной сядзіць баравік.
-
Глыбока ўпіўшыся куды
-н. , аставацца там.- Стрэмка сядзіць у пальцы.
- Куля сядзела вельмі глыбока ў назе.
-
Пра адзенне: добра аблягаць фігуру.
- Сукенка сядзіць прыгожа.
Вось дзе сядзіць хто-што ў каго (
разм. ,неадабр. ) — пра каго-, што-н. , што прычыняе вялікія клопаты, непрыемнасці.Сядзець у дзеўках (
разм. ) — доўга не выходзіць замуж.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)