Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штармоўка, ✂, ж. (разм.).

Куртка з моцнай воданепрымальнай тканіны (у маракоў, геолагаў, спартсменаў і пад.).

штат​1, ✂, м.

  1. Пастаянны склад супрацоўнікаў якой-н. установы.

    • Скарачэнне штатаў.
    • Залічыць у ш.
  2. звычайна мн. Дакумент пра лік і пасады супрацоўнікаў установы і іх функцыі.

    • Пераглядаць штаты.
    • Належыць па штату.

|| прым. штатны, ✂.

штат​2, ✂, м.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з унутраным самакіраваннем у ЗША, у краінах Лацінскай Амерыкі, у Індыі.

штатыў, ✂, м.

Падстаўка для якіх-н. прыбораў.

  • Ш. колбы.
  • Ш. фотаапарата.

|| прым. штатыўны, ✂.