Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэзаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Скласці (складаць) тэзісы да артыкула, даклада і пад.

тэзаўраваць, ; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) тэзаўрацыю.

тэзаўрацыя, , ж. (спец.).

Накапленне золата (зліткаў, манет) як скарбу прыватнымі асобамі.

тэзаўрус, , м. (спец.).

  1. Слоўнік мовы, які мае на мэце поўнае адлюстраванне ўсёй яе лексікі.

  2. Слоўнік або звод даных, які поўнасцю ахоплівае тэрміны, паняцці якой-н. спецыяльнай сферы.

|| прым. тэзаўрусны, .

тэзіс, , м.

  1. У логіцы: палажэнне, якое патрабуе доказу.

  2. Палажэнне, што коратка фармулюе якую-н. ідэю, а таксама адну з асноўных думак сачынення, даклада і пад.

    • Т. даклада.

|| прым. тэзісны, .

  • У тэзіснай форме.

тэізм, , м.

Сукупнасць рэлігійна-містычных уяўленняў, згодна з якімі бог з’яўляецца разумнай істотай, якая стварыла свет і кіруе ім.

|| прым. тэістычны, .

тэіст, , м.

Паслядоўнік тэізму.

|| ж. тэістка, .

|| прым. тэістычны, .

тэкінцы, , м.

Частка туркменаў, якая ўзыходзіць да асобнага буйнога племя.

|| ж. тэкінка, .

|| прым. тэкінскі, .

тэкст, , м.

  1. Словы, сказы, паслядоўна звязаныя па сэнсу, якія ўтвараюць пэўнае выказванне, твор, дакумент і пад., надрукаваныя, напісаныя ці адлюстраваныя ў памяці.

    • Т. апавядання.
  2. Асноўны матэрыял якога-н. твора, дакумента і пад. у адрозненне ад заўваг, каментарыяў да яго.

    • Зноскі занялі больш месца, чым сам т.
  3. Словы, на якія напісана музыка.

    • Т. песні.
  4. Шрыфт буйнога памеру каля 8 мм (спец.).

|| прым. тэкставы, .

тэксталогія, , ж.

Галіна філалогіі, якая займаецца вывучэннем, праверкай і дакладным навуковым выданнем тэкстаў літаратурных і іншых твораў.

|| прым. тэксталагічны, .