Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

драбяза, , ж., зб.

  1. Розныя дробныя рэчы.

    • У скрынцы знаходзілася ўсялякая д.
  2. Што-н. неістотнае, не вартае ўвагі.

    • У параўнанні з гэтай падзеяй усё іншае ўяўлялася драбязой.

драбязговы, (разм.).

  1. Які прыдае значэнне дробязям, глупству.

    • Д. характар.
    • Драбязговая натура.
  2. Нікчэмны, малазначны.

    • Д. факт.
    • Драбязговыя спрэчкі.

|| наз. драбязговасць, .

драбязіць, ; незак. (разм.).

Ісці дробнымі частымі крокамі.

  • Ён драбязіў сваімі кароценькімі нагамі.

дравяністы, .

  1. Які складаецца з драўніны, падобны да драўніны.

    • Дравяністыя расліны.
  2. перан. Нясмачны, цвёрды, як дрэва.

    • Д. яблык.

|| наз. дравяністасць, .

драга, , ж.

  1. Плывучая землечарпальная машына, забяспечаная абсталяваннем для прамыўкі вычарпнага грунту, а таксама для паглыблення дна рэк, азёр і пад.

  2. Прылада для здабывання жывёл і раслін, што жывуць на дне вадаёмаў.

|| прым. дражны, .

драгіраваць, ; зак. і незак. (спец.).

  1. Паглыбіць (паглыбляць) дно пры дапамозе драгі (у 1 знач.).

  2. Здабыць (здабываць) карысныя выкапні з дапамогай драгі (у 1 знач.).

  3. Здабыць (здабываць) з марскога дна жывёл і расліны пры дапамозе драгі (у 2 знач.).

драгун, , м.

У царскай і некаторых замежных арміях: вайсковец асобных часцей кавалерыі, здольных весці бой як у конным, так і ў спешаным страі.

  • Эскадрон драгунаў.

|| прым. драгунскі, .

дражджаваць, ; незак. (спец.).

Апрацоўваць корм дражджамі з мэтай павышэння яго засваяльнасці.

|| наз. дражджаванне, .

дражніцца, ; незак.

  1. Злаваць, выводзіць чым-н. са спакойнага стану.

    • Хлопцы дражняцца з сабакамі.
  2. Абяцаць, абнадзейваць, але не выконваць.

    • Ён толькі дражніцца.

дражніць, ; незак.

  1. Злаваць, наўмысна раздражняючы чым-н.

    • Д. сабак.
  2. Узбуджаць, выклікаць якія-н. жаданні.

    • Д. апетыт.
    • Смачныя стравы дражнілі нос.