Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзейнасць, ✂, ж.

  1. Заняткі, праца ў якой-н. галіне.

    • Гаспадарчая д.
    • Педагагічная д.
    • Навукова-даследчая д.
  2. Работа, функцыяніраванне якіх-н. органаў арганізма, а таксама сіл прыроды.

    • Д. сэрца.
    • Д. вулкана.

дзейнік, ✂, м.

У граматыцы: галоўны член двухсастаўнага сказа, які не залежыць ад іншых членаў сказа, адказвае на пытанні назоўнага склону (хто? што?) і служыць для абазначэння прадмета, які характарызуецца выказнікам.

|| прым. дзейнікавы, ✂.

дзейнічаць, ✂; незак.

  1. Рабіць што-н., займацца чым-н.

    • Д. рашуча.
  2. чым. Кіраваць, валодаць чым-н.

    • Спартсмен удала дзейнічаў ракеткай.
    • Пасля ранення нага не дзейнічае.
  3. на каго-што і без дапаўнення. Рабіць уплыў, уздзеянне, выклікаць якую-н. рэакцыю ў адказ.

    • Лякарства на яго станоўча дзейнічае.
    • Сонца згубна дзейнічае на жэньшэнь.
  4. Быць спраўным (пра апараты, механізмы).

    • Механізм дзейнічае безадказна.
  5. Мець сілу, абавязваць рабіць пэўным чынам.

    • Тут дзейнічаў даўні звычай.

◊

  • Дзейнічаць на нервы каму (разм.) — раздражняць каго-н.

|| зак. падзейнічаць, ✂.

дзейны, ✂.

Актыўны, жвавы, энергічны.

  • Дзейная натура.

дзейсны, ✂.

Здольны ўздзейнічаць, актыўны.

  • Д. сродак.
  • Дзейсныя меры.

|| наз. дзейснасць, ✂.

дзекабрыст, ✂, м. (гіст.).

Удзельнік рускага дваранскага рэвалюцыйна-вызваленчага руху, які завяршыўся паўстаннем 14 снежня 1825 г.

|| прым. дзекабрысцкі, ✂.

дзекабрыстка, ✂, ж.

Жонка дзекабрыста.

дзеканне, ✂, н.

  1. гл. дзекаць.

  2. Уласцівае беларускай мове чаргаванне цвёрдага зубнога д пры змякчэнні з мяккай афрыкатай дз: горад — у горадзе, іду — ідзі.

дзекаць, ✂; незак.

Вымаўляць афрыкату «дзь» на месцы мяккага «д».

|| наз. дзеканне, ✂.

дзелавіты, ✂.

Энергічны, умелы, прадпрымальны ў рабоце.

  • Д. малады інжынер.

|| наз. дзелавітасць, ✂.