дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіць што-н., займацца чым-н.
- Д. рашуча.
чым. Кіраваць, валодаць чым-н.
- Спартсмен удала дзейнічаў ракеткай.
- Пасля ранення нага не дзейнічае.
на каго-што і без дапаўнення. Рабіць уплыў, уздзеянне, выклікаць якую-н. рэакцыю ў адказ.
- Лякарства на яго станоўча дзейнічае.
- Сонца згубна дзейнічае на жэньшэнь.
Быць спраўным (пра апараты, механізмы).
- Механізм дзейнічае безадказна.
Мець сілу, абавязваць рабіць пэўным чынам.
- Тут дзейнічаў даўні звычай.
Дзейнічаць на нервы кому (размоўнае) — раздражняць каго-н.
|| закончанае трыванне:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)