Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

воддаль.

  1. прысл. На некаторай адлегласці.

    • Хата стаяла в.
  2. прыназ. Ужыв. пры абазначэнні прадмета, пункта і пад., у адносінах да якога вызначаецца месца знаходжання, становішча каго-, чаго-н.

    • В. дарогі стаяла вёска.

водзыў, ✂, м.

  1. Думка, меркаванне з ацэнкай каго-, чаго-н.

    • В. на манаграфію.
  2. Сакрэтнае ўмоўнае слова, якое з’яўляецца адказам на пароль.

водкуп, ✂, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: права на спагнанне дзяржаўных падаткаў, на манапольнае вядзенне гандлю, якое перадавалася казной прыватным асобам за грашовы ўзнос.

  • Вінны в.
  • Аддаць на в. што-н. (перан. у поўнае распараджэнне).

|| прым. адкупны, ✂.

  • Адкупная сістэма.

водналыжнік, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца водналыжным спортам.

  • Спаборніцтвы водналыжнікаў.

|| ж. водналыжніца, ✂.

водналыжны, ✂.

Які мае адносіны да водных лыж.

  • В. спорт.

воднік, ✂, м.

  1. Той, хто працуе на водным транспарце.

  2. Чалавек, які займаецца водным турызмам.

    • Турысты-воднікі.

водпаведзь, ✂, ж.

Рэзкі адказ на беспадстаўнае абвінавачванне.

  • Суровая в.

водпуск, ✂, м.

  1. гл. адпусціць.

  2. Часовае вызваленне ад працы для адпачынку.

    • Узяць чарговы в.
    • Знаходзіцца ў водпуску.
    • Дэкрэтны в.

водруб, ✂, м.

Участак зямлі, які атрымліваў селянін (у 1906 — 1916 гг.) у асабістую ўласнасць пры выхадзе з абшчыны.

|| прым. адрубны, ✂.

  • Адрубная гаспадарка.

водсвет, ✂, м.

Адбітак святла, водбліск.

  • В. месяца.