Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

белатва́ры, ✂.

З вельмі белым тварам.

  • Белатварая паненка.

белашва́чка, ✂, ж.

Жанчына, якая шые бялізну.

белашве́йны, ✂.

Які звязаны з шыццём бялізны.

  • Белашвейнае атэлье.

белетры́ст, ✂, м.

Пісьменнік — аўтар белетрыстычных твораў.

|| ж. белетрыстка, ✂.

белетры́стыка, ✂, ж.

Апавядальная мастацкая літаратура.

|| прым. белетрыстычны, ✂.

белізна́, ✂, ж.

Яркі, чыста белы колер чаго-н.

  • Б. снягоў.

бе́лы, ✂.

  1. Які мае колер снегу, крэйды.

    • Б. конь.
    • Белая бяроза.
  2. Светлы, ясны.

    • Белыя ночы.
  3. У першыя гады Савецкай улады: контррэвалюцыйны.

    • Разгром белых (наз.).
  4. Які мае белы колер скуры (пра расу).

◊

  • Белае мяса — цяляціна або курынае мяса.

  • Белая гарачка — цяжкае псіхічнае захворванне ў выніку алкагалізму.

  • Белы білет — пасведчанне аб няздольнасці выконваць ваеннаю службу.

  • Белы верш — верш без рыфмы.

  • Сярод белага дня (разм.) — удзень, днём.

бельведэ́р, ✂, м.

Невялікая вежа над будынкам як архітэктурнае ўпрыгожанне або альтанка, павільён на ўзвышаным месцы.

  • Палац з бельведэрам.

бельгі́йцы, ✂, м.

Асноўнае насельніцтва Бельгіі.

|| ж. бельгійка, ✂.

|| прым. бельгійскі, ✂.

бельэта́ж, ✂, м.

  1. Другі паверх у дамах-асабняках.

  2. Ярус у тэатры непасрэдна над партэрам або амфітэатрам.

|| прым. бельэтажны, ✂.