Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

безгало́вы, ✂.

  1. Які не мае галавы, пазбаўлены галавы.

    • Б. селядзец.
  2. перан. Някемлівы, рассеяны, неразумны (разм.).

|| наз. безгаловасць, ✂.

безгало́сы, ✂.

Які мае дрэнны, слабы голас.

  • Безгалосая спявачка.

|| наз. безгалосасць, ✂.

безгаспада́рлівы, ✂.

Які не ўмее разумна весці гаспадарку, неэканомны.

  • Б. кіраўнік.

|| наз. безгаспадарлівасць, ✂.

безгаспада́рны, ✂.

Які не мае гаспадара, які нікому не належыць.

  • Безгаспадарная маёмасць.

|| наз. безгаспадарнасць, ✂.

безгаспада́рчы, ✂.

Тое, што і безгаспадарлівы.

|| наз. безгаспадарчасць, ✂.

безграшо́вы, ✂.

Які ажыццяўляецца без грошай, шляхам безнаяўных або натуральных разлікаў.

  • Б. разлік.

безграшо́ўе, ✂, н.

Недахоп грошай або іх адсутнасць у каго-н.

безгрунто́ўны, ✂.

Які нічым не абгрунтаваны.

  • Безгрунтоўнае абвінавачванне.

|| наз. безгрунтоўнасць, ✂.

безгусто́ўны, ✂.

Які не адпавядае запатрабаванням добрага густу.

  • Б. чалавек.

|| наз. безгустоўнасць, ✂.

бездажджо́ўе, ✂, н. (разм.).

Адсутнасць дажджоў; засуха.