Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

безадва́льны, ✂.

Звязаны з апрацоўкай глебы, пры якой пласт не пераварочваецца.

  • Безадвальнае ворыва.

безадка́зны, ✂.

  1. Які не нясе адказнасці ні перад кім.

    • Б. ўчынак.
  2. Які працуе без перабояў.

    • Б. рухавік.
  3. Бездакорны, які выконвае без пярэчання ўсе даручэнні.

    • Б. памочнік.

|| наз. безадказнасць, ✂.

безадкла́дны, ✂.

Такі, выкананне якога не церпіць адкладу.

  • Безадкладная справа.

|| наз. безадкладнасць, ✂.

безадно́сны, ✂.

Які захоўвае сваё значэнне пры любых умовах, незалежны ад чаго-н.

|| наз. безадноснасць, ✂.

безадры́ўны, ✂.

Які адбываецца без адрыву ад асноўнай дзейнасці.

  • Безадрыўная вучоба.

|| наз. безадрыўнасць, ✂.

безалкаго́льны, ✂.

Які не змяшчае ў сабе алкаголю.

  • Б. напітак.

безапеляцы́йны, ✂.

  1. Які не дапускае апеляцыі.

    • Безапеляцыйнае рашэнне.
  2. Катэгарычны, які не дапускае пярэчанняў.

    • Б. тон.

|| наз. безапеляцыйнасць, ✂.

безасабо́вы, ✂.

У граматыцы: які не дапускае ўжыванне дзейніка.

  • Б. дзеяслоў.
  • Б. сказ.

|| наз. безасабовасць, ✂.

безасцюко́вы, ✂.

Які не мае асцюкоў.

  • Безасцюковая пшаніца.

безбацько́ўства, ✂, н.

Жыццё і выхаванне дзіцяці без бацькі.