Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сыграны, ✂.

Які вызначаецца зладжанасцю ў працэсе ігры.

  • С. аркестр.
  • Сыграная футбольная каманда.

|| наз. сыгранасць, ✂.

сыграцца, ✂; зак.

Дасягнуць зладжанасці ў сумеснай гульні.

  • Футбольная каманда сыгралася.

|| незак. сыгрывацца, ✂.

|| наз. сыграўка, ✂.

сыкаць, ✂; незак.

  1. Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць працяжнае вымаўленне гука «с».

    • Гусі выцягнулі шыі і пачалі с.
  2. перан. Гаварыць здушаным ад раздражнення голасам (разм.).

  3. перан. Злоснічаць, выказваць сваё незадавальненне (разм.).

    • С. на мужа.

|| аднакр. сыкнуць, ✂.

|| наз. сыканне, ✂ і сык, ✂.

сын, ✂, м.

  1. Асоба мужчынскага полу ў адносінах да сваіх бацькоў.

    • Малодшы с. вучыцца ў школе.
  2. звычайна мн., перан., чаго. Чалавек, як носьбіт характэрных рыс свайго асяроддзя, грамадства, народа і пад. (высок.).

    • Сыны Беларусі.
    • Сыны свайго часу.

|| ласк. сынок, ✂ і сыночак, ✂.

|| прым. сыноўскі, ✂.

  • Сыноўскія абавязкі.

сып, ✂, м.

Дробныя плямкі ці прышчыкі, якія з’яўляюцца на целе пры некаторых хваробах.

  • Алергічны с.

сыпацца, ✂; незак.

  1. Пра што-н. сыпкае, дробнае: падаць, валіцца.

    • Са страхі сыплецца снег.
    • З торбы сыплецца мука.
    • Іскры сыплюцца з вачэй (перан.).
  2. Пра частыя гукі, словы: чуцца, распаўсюджвацца, гучаць.

    • Услед сыпаліся жарты.
  3. Пра тканіну: разбурацца ў выніку выпадання нітак па абрэзаным краі (разм.).

  4. перан. Імкліва ў спеху бегчы.

    • З узгорка сыпаліся дзеці.

|| незак. перасыпацца, ✂.

сыпаць, ✂; незак.

  1. Прымушаць падаць куды-н., паступова выпускаючы (што-н. сыпкае ці дробнае).

    • С. крупы курам.
    • С. бульбу ў кучу.
  2. Пра дробны, часты дождж, снег: ісці, падаць.

    • З вечара сыпаў калючы снег.
  3. перан., што, чым. Накіроўваць на каго-н. у вялікай колькасці; надзяляць, асыпаць.

    • С. удары.
  4. перан., што, чым і без дапаўнення. Гаварыць хутка і многа (разм.).

    • С. жартамі.
  5. перан. Імкліва бегчы, ісці, ехаць (разм.).

    • З хаты сыплюць дзеці.

|| аднакр. сыпнуць, ✂.

сыпка, ✂, ж.

Тое, што і сып.

сыпкі, ✂.

Які складаецца з дробных часцінак, не счэпленых адна з адной, які мае ўласцівасць рассыпацца.

  • Сыпкія рэчывы.

|| наз. сыпкасць, ✂.

сыпнатыфозны, ✂.

Хворы на сыпны тыф.

  • С. хворы.
  • Палата для сыпнатыфозных (наз.).