сыкаць дзеяслоў | незакончанае трыванне
-
Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць працяжнае вымаўленне гука «с».
- Гусі выцягнулі шыі і пачалі с.
-
пераноснае значэнне: Гаварыць здушаным ад раздражнення голасам (размоўнае).
-
пераноснае значэнне: Злоснічаць, выказваць сваё незадавальненне (размоўнае).
- С. на мужа.
|| аднакратны дзеяслоў: сыкнуць.
|| назоўнік: сыканне і сык.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)