сцішэць,
-
Пра гукі, шумы: перастаць чуцца, стаць нячутным.
- Рыканне кароў сцішэла.
- У лесе сцішэла (
безас. ).
-
Супакоіцца, перастаць перажываць, хвалявацца
і пад. - Вярнуўся сын і маці сцішэла (супакоілася).
-
Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле, аслабець.
- Снег сцішэў.
- Мора сцішэла (супакоілася).
-
Крыху ўціхнуць, перастаць (пра боль).
- Боль зубоў сцішэў.