сцэна, , ж.

  1. Спецыяльная пляцоўка, на якой адбываюцца спектаклі, а таксама ўвогуле сам тэатр, тэатральная дзейнасць.

    • Падняцца на сцэну.
    • Майстры сцэны.
    • Развітацца са сцэнай (таксама перан. пакінуць тэатральную дзейнасць.).
  2. Асобная частка акта тэатральнай п’есы, эпізод у п’есе, рамане, аповесці, карціне.

  3. Здарэнне, эпізод.

    • Сцэна з жыцця студэнтаў.
  4. Вострая, рэзкая размова (разм.).

    • С. рэўнасці.

|| памянш. сцэнка, .

|| прым. сцэнічны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)