Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суцэльны, .

  1. Які цягнецца без прамежкаў, цалкам займае сабой усю прастору.

    • Суцэльная паласа асфальту.
  2. Такі, які ахоплівае ўсіх ці ўсё; паўсюдны, усеагульны.

    • Суцэльная электрыфікацыя.
    • Суцэльная парода (якая не падзяляецца на пласты па сваёй структуры).
  3. Зроблены з аднаго кавалка; не састаўны.

    • Падлога з суцэльных дошак.

|| наз. суцэльнасць, .

суцяга, , м.; , ж., (разм. неадабр.).

Суцяжнік, суцяжніца.

суцяжнік, , м. (разм. неадабр.).

Чалавек, які займаецца суцяжніцтвам, цяганінай па судах.

|| ж. суцяжніца, .

|| прым. суцяжніцкі, .

суцяжнічаць, ; незак. (разм. неадабр.).

Займацца цяжбамі, маючы да гэтага схільнасць, інтарэс.

|| наз. суцяжніцтва, .

суцяшальнік, , м.

Той, хто суцяшае, суцешыў каго-н.

|| ж. суцяшальніца, .

суцяшальны, .

Які дае палёгку, супакаенне.

  • С. адказ.
  • У яго не знайшлося сказаць нічога суцяшальнага (наз.).

|| наз. суцяшальнасць, .

суцяшэнне, , н.

  1. гл. суцешыць.

  2. Тое (той), што (хто) суцяшае, радуе каго-н.

    • Ні ў чым няма мне суцяшэння.
    • Адно с. — гэта старэйшы сын.

сучаснасць, , ж.

  1. гл. сучасны.

  2. Сучасная эпоха, рэчаіснасць.

    • Адлюстраванне сучаснасці ў спектаклі.

сучаснік, , м.

Чалавек, які жыве ў адзін і той жа час з кім-, чым-н.

  • Мы — сучаснікі вялікіх падзей.

|| ж. сучасніца, .

сучасны, .

  1. Які мае адносіны да цяперашняга часу, да адной эпохі з кім-н.

    • С. беларускі раман.
    • Сучасныя Якубу Коласу паэты.
  2. Які мае адносіны да сённяшняга; цяперашні.

    • Сучаснае жыццё.
    • Сучасныя падзеі.
  3. Які адпавядае патрабаванням свайго часу, не адсталы.

    • Сучасная тэхніка.
    • Сучасныя ідэі.
  4. сучаснае: Падзеі, якія адбываюцца цяпер, у дадзены час; цяперашні час.

    • Пра сучаснае можна многа гаварыць.

|| наз. сучаснасць, .