Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суправаджаць, ; незак.

  1. Ісці, ехаць разам з кім-н. у якасці правадніка, перакладчыка і пад.

    • С. турыстаў на экскурсіі.
    • С. дэлегацыю.
  2. Рабіць адначасова з чым-н., спадарожнічаць чаму-н.

    • С. гаворку жэстамі.
  3. што чым. Служыць дапаўненнем да чаго-н.

    • С. даклад дэманстрацыяй фільма.

|| зак. суправадзіць, .

|| наз. суправаджэнне, .

супрамат, , м. (разм.).

Скарачэнне: супраціўленне матэрыялаў (назва навукі).

  • Вучэбны курс супрамату.

|| прым. супрамацкі, і супраматаўскі, .

супраціўляльнасць, , ж.

Здольнасць супраціўляцца, ступень супраціўлення.

  • С. арганізма хваробам.

супраціўляцца, ; незак.

Супрацьдзейнічаць насіллю, нападзенню, уздзеянню каго-, чаго-н.

  • С. ворагу.
  • С. хваробе.

|| наз. супраціўленне, .

супрацоўнік, , м.

  1. Чалавек, які працуе разам з кім-н.

    • С. навукова-даследчай установы.
  2. Назва работнікаў некаторых спецыяльнасцей, а таксама ўвогуле служачых.

    • С. музея.
    • С. часопіса.
    • Літаратурны с.

|| ж. супрацоўніца, .

|| прым. супрацоўніцкі, .

супрацоўнічаць, ; незак.

  1. Працаваць сумесна з кім-н., удзельнічаць у агульнай справе.

  2. Быць супрацоўнікам (у 2 знач.).

    • С. у газеце.

|| наз. супрацоўніцтва, .

супраць...

Першая частка складаных слоў са знач. які процідзейнічае чаму-н., напр. супрацьалкагольны, супрацьболевы, супрацьгніласны.

супраць і супроць, прысл. і прыназ.

  1. прысл. На процілеглым баку ад каго-, чаго-н., прама перад кім-, чым-н.

    • Дом кнігі, а с. — Палац спорту.
    • Сядзець с.
  2. прысл. Наперакор, насуперак каму-, чаму-н.

    • Галасаваць с.
  3. каго-чаго, прыназ. Указвае на прадмет або асобу, перад якімі на процілеглым баку хто-, што-н. знаходзіцца.

    • Хата стаіць с. школы.
  4. прыназ. Насустрач руху чаго-н.

    • Ісці с. ветру.
    • Плысці с. цячэння.
  5. каго-чаго, прыназ. Для барацьбы з кім-, чым-н.

    • Лякарства с. грыпу.
    • Сродак с. камароў і маскітаў.
  6. чаго, прыназ. Ужыв. для ўказання на тэрмін, адрэзак часу, перад якім што-н. адбываецца ці павінна адбыцца.

    • С. ночы ехаць нельга.
  7. каго-чаго, прыназ. Ужыв. для выражэння параўнальных адносін.

    • Рост прадукцыйнасці працы с. мінулага года.
  8. у знач. вык. Не згодзен (разм.).

    • Ты згодзен? — Не, я с.

супрацьатамны, .

Прызначаны для абароны ад атамнай зброі.

супрацьзаконны, .

Які супярэчыць закону.

  • С. ўчынак.

|| наз. супрацьзаконнасць, .