супраць і супроць, прысл. і прыназ.

  1. прысл. На процілеглым баку ад каго-, чаго-н., прама перад кім-, чым-н.

    • Дом кнігі, а с. — Палац спорту.
    • Сядзець с.
  2. прысл. Наперакор, насуперак каму-, чаму-н.

    • Галасаваць с.
  3. каго-чаго, прыназ. Указвае на прадмет або асобу, перад якімі на процілеглым баку хто-, што-н. знаходзіцца.

    • Хата стаіць с. школы.
  4. прыназ. Насустрач руху чаго-н.

    • Ісці с. ветру.
    • Плысці с. цячэння.
  5. каго-чаго, прыназ. Для барацьбы з кім-, чым-н.

    • Лякарства с. грыпу.
    • Сродак с. камароў і маскітаў.
  6. чаго, прыназ. Ужыв. для ўказання на тэрмін, адрэзак часу, перад якім што-н. адбываецца ці павінна адбыцца.

    • С. ночы ехаць нельга.
  7. каго-чаго, прыназ. Ужыв. для выражэння параўнальных адносін.

    • Рост прадукцыйнасці працы с. мінулага года.
  8. у знач. вык. Не згодзен (разм.).

    • Ты згодзен? — Не, я с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)