Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

супінатар, , м. (спец.).

Тоўстая вусцілка з патаўшчэннем пад сярэдняй часткай ступні, якая ўжываецца пры плоскаступнёвасці.

|| прым. супінатарны, .

суплоддзе, , н. (спец.).

Група пладоў, якія цесна злучыліся або зрасліся і развіліся з суквецця і ўяўляюць нібы адзін плод.

  • С. ананаса.

супніца, , ж.

Сталовая пасудзіна, з якой суп разліваецца па талерках.

суполка, , ж.

Аб’яднанне людзей, якія маюць агульныя мэты і задачы.

  • С. «Загляне сонца і ў наша аконца» выдавала кніжкі і навукова-папулярныя брашуры.

супольнасць, , ж.

Адзінства, непарыўнасць.

  • С. славянскіх народаў.

супольнік, , м.

  1. Таварыш па сумеснай рабоце; кампаньён.

  2. Саўдзельнік, хаўруснік у якіх-н. злачынных справах.

|| ж. супольніца, .

|| прым. супольніцкі, .

супольны, .

  1. Сумесны, агульны, які ў аднолькавай меры належыць усім.

    • Супольная паша.
  2. Які ажыццяўляецца сумесна з кім-н.

    • Супольнае падарожжа.
    • Супольна (прысл.) працаваць.
  3. Аднолькавы з кім-н., уласцівы каму-н. адначасова з іншымі.

    • Супольныя імкненні.
    • Супольныя інтарэсы.

супоня, , ж.

Раменьчык для сцягвання клешчаў хамута.

суправаджальны, .

  1. Які служыць для суправаджэння чаго-н. (звестак, справаздач і пад.), калі дасылаецца адначасова з кім-, чым-н.

    • Суправаджальнае пісьмо.
  2. Які суправаджае што-н.

    • Суправаджальныя акалічнасці.
    • С. акампанемент.

суправаджацца, ; незак.

  1. Адбывацца адначасова з чым-н.

    • Навальніца суправаджалася градам.
  2. Мець сваім вынікам што-н.

    • Хвароба суправаджалася ўскладненнем.