Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сузіральнік, , м.

Чалавек, схільны толькі да бяздзейнага сузірання, пасіўны наглядальнік.

|| ж. сузіральніца, .

сузіральны, .

Заняты толькі бяздзейным сузіраннем; пасіўны.

  • Сузіральная асоба.

|| наз. сузіральнасць, .

сузіранне, , н.

  1. гл. сузіраць.

  2. У філасофіі: працэс непасрэднага ўспрымання рэчаіснасці, пачатковая пачуццёвая ступень пазнання.

    • Ад жывога сузірання — да абстрактнага мыслення.

сузіраць, ; незак.

Разглядваць, пасіўна наглядаць.

  • С. прыроду.

сузор’е, , н.

  1. Адзін з 88 участкаў, на якія падзелена зорнае неба для зручнасці арыентацыі і абазначэння зорак.

    • С. Вялікай Мядзведзіцы.
  2. перан. Група выдатных дзеячаў, пісьменнікаў і пад., якія працуюць у адзін час.

    • С. талентаў.

суіснаваць, ; незак. (кніжн.).

Існаваць адначасова ці сумесна з кім-, чым-н.

|| наз. суіснаванне, .

сук, , м.

  1. Буйны бакавы адростак, які ідзе ад ствала дрэва.

    • Абсячы сухія сукі бярозы.
  2. У дошцы, бервяне: астатак ад зрэзанага бакавога парастка ствала.

    • Бервяно з сукамі.

сука, , ж.

Самка сабакі, а таксама іншых жывёлін сямейства сабачых.

|| памянш. сучка, .

сукаваты, .

З вялікай колькасцю сукоў.

  • Сукаватая дошка.

|| наз. сукаватасць, .

сукала, , н.

Прылада для насуквання нітак на цэўкі.

|| прым. сукальны, .