стушавацца, ✂; зак.
-
Стаць стушаваным, пры дапамозе тушоўкі зрабіць пераход ад цёмнага да светлага (спец.).
- Контуры малюнка стушаваліся.
-
перан. Сумецца, збянтэжыцца.
|| незак. стушоўвацца, ✂ і тушавацца, ✂.
стушаваць, ✂; зак.
Тушуючы, зрабіць непрыкметным і паступовым пераход ад цёмнага да светлага колеру (спец.).
|| незак. стушоўваць, ✂.
|| наз. стушоўванне, ✂ і стушоўка, ✂.
стык, ✂, м.
Месца злучэння, сутыкнення двух канцоў, дзвюх частак чаго-н.
- С. участкаў.
- С. панэлей.
- На стыку дзвюх эпох.
|| прым. стыкавы, ✂.
стыкавацца, ✂; зак. (спец.).
Цесна, шчыльна злучацца канцамі, часткамі.
- Касмічныя караблі стыкаваліся на арбіце.
|| наз. стыкоўка, ✂ і стыкаванне, ✂.
стыкаваць, ✂; зак. (спец.).
Цесна злучыць канцамі, часткамі.
- С. звёны пантоннага моста.
|| наз. стыкоўка, ✂ і стыкаванне, ✂.
|| прым. стыковачны, ✂.
стыкацца, ✂; незак. (разм.).
-
Мець сумежныя бакі, размяшчацца вельмі блізка, упрытык.
- Канец поля стыкаецца з лесам.
-
Знаходзіцца дзе-н. які-н. час, прыпыняцца.
- Дома прыходзіцца рэдка с.
-
перан. Быць звязаным з чым-н.; мець адносіны да чаго-н.
- Нашы інтарэсы стыкаюцца даволі часта.
|| аднакр. стыкнуцца, ✂.
стыкаць, ✂; зак. (разм.).
Чым-н. вострым пакалоць у многіх месцах, усюды.
|| незак. стыкваць, ✂.
стылізаваць, ✂; зак. і незак.
Надаць (надаваць) чаму-н. прыкметы, рысы якога-н. стылю, выбранага за ўзор.
|| наз. стылізацыя, ✂.