страхоўшчык, ✂, м.
Установа, якая бярэ на сябе абавязкі па выплаце страхавой кампенсацыі страхавальшчыку страхавальніку.
страхоцце, ✂, н. (разм.).
-
Той, хто (або тое, што) наганяе страх, палохае; нешта пачварнае, брыдкае.
-
Пра вельмі непрыгожага, з брыдкім тварам чалавека.
страчавышыты, ✂, (спец.).
Упрыгожаны вышыўкай ці ажурнай строчкай.
страчок, ✂, м.
Ядомы грыб, падобны на смаржок.
|| прым. страчковы, ✂.
страчыць, ✂; незак.
-
Шыць, вышываць суцэльным швом, шыць на машыне.
- С. сукенку.
- С. цэлы вечар.
-
Хутка, паспешна пісаць (разм.).
-
перан. Страляць (з аўтаматычнай зброі).
|| зак. настрачыць, ✂ і прастрачыць, ✂.
страшыдла, ✂, н. (разм.).
-
Той, хто (або тое, што) мае страшны выгляд, страхоцце.
-
перан. Той, хто (або тое, што) выклікае страх, пужала.