Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ястраб, , м.

Драпежная птушка з кароткай кручкаватай дзюбай і доўгімі вострымі кіпцюрамі.

|| прым. ястрабіны, .

  • Ястрабінае паляванне (пры дапамозе лоўчых ястрабаў).
  • Я. позірк (перан. драпежны).

ястрабок, , м.

  1. Маленькі ястраб.

  2. Савецкі самалёт-знішчальнік (разм.).

ястрабяня, і ястрабянё, , н.

Дзіцяня ястраба.

ястык, , м.

Ікра асятровых і часціковых рыб у плеўцы, а таксама сама такая плеўка.

|| прым. ястычны, .