Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шпангоўт, ✂, м. (спец.).

Папярочны крывы брус у корпусе карабля ці самалёта, які забяспечвае трываласць бартоў і днішча.

шпаргалка, ✂, ж. (разм.).

  1. Лісток паперы з запісамі, якім тайна карыстаецца нядобрасумленны навучэнец у час праверкі яго ведаў.

  2. Паперка з тэкстам, загадзя падрыхтаваная для выступаючага.

    • Гаварыць па шпаргалцы.

|| прым. шпаргалачны, ✂.

шпаркі, ✂.

Тое, што і хуткі (у 1 і 2 знач.).

  • Шпаркая язда.
  • Ш. погляд.

|| наз. шпаркасць, ✂.

шпарыць, ✂; незак. (разм.).

Рабіць што-н. з асобай сілай, энергіяй, імпэтам і пад.

  • Ш. па шашы на матацыкле.
  • Ш. на гармоніку.

шпаты, ✂, м.

Назва групы мінералаў, якія валодаюць здольнасцю пры ўдары расколвацца на кавалкі геаметрычна правільнай формы.

  • Вапнавы шпат.
  • Палявы шпат.

шпацыр, ✂, м.

Прагулка па свежым паветры.

  • Выйсці на ш.

шпацыраваць, ✂; зак.

Хадзіць на свежым паветры, адпачываючы, прагульвацца або хадзіць не спяшаючыся, узад і ўперад.

  • Ш. вечарам па скверы.
  • Што шпацыруеш па хаце?

|| зак. пашпацыраваць, ✂.

|| наз. шпацыраванне, ✂.

шпачаня, ✂ і шпачанё, ✂, н.

Птушаня шпака.

шпег, ✂, м. (разм.).

Тайны агент, які сочыць за кім-н., шпік.

|| прым. шпегаўскі, ✂.

шпегаваць, ✂; незак. (разм.).

Тайна сачыць за кім-н. шпіёніць.

|| наз. шпегаванне, ✂.