Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

схінуць, ✂; зак.

Схіліць, апусціць.

  • С. галаву.

|| незак. схінаць, ✂.

схіснуцца, ✂; зак.

Злёгку хіснуцца, трохі скрануцца з месца.

  • Шпакоўня схіснулася ад ветру.

схіснуць, ✂; зак.

Злёгку гайдануць, скрануць з месца.

  • Вецер схіснуў яліны.

схітрыцца, ✂; зак. (разм.).

Непрыкметна для іншых змагчы зрабіць што-н. на карысць сабе.

  • С. атрымаць кватэру без чаргі.

|| незак. схітрацца, ✂.