Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мясціна, ✂, ж.

  1. Пэўная частка, участак якой-н. тэрыторыі.

    • Лясная м.
  2. Тое, што і месца (у 2 і 5 знач.).

|| памянш. мясцінка, ✂.

  • Цудоўная м.

мясціцца, ✂; незак.

  1. Мець прытулак у цесным, невялікім памяшканні; жыць.

    • М. у знаёмых.
  2. Змяшчацца на невялікай прасторы.

    • На ўзгорку мясцілася ўтульная вёсачка.

мясціць, ✂; незак.

  1. Размяшчаць.

  2. Умяшчаць.

мясцком, ✂, м. (уст.).

Скарачэнне: мясцовы камітэт прафсаюзнай арганізацыі — ранейшая назва прафкома.

|| прым. мясцкомаўскі, ✂.

мясцовасць, ✂, ж.

  1. Пэўная прастора на зямной паверхні.

    • Гарыстая м.
  2. Край, раён, акруга.

    • Сельская м.

мясцовы, ✂.

  1. Звязаны з пэўнай мясцовасцю, уласцівы гэтай мясцовасці.

    • Мясцовыя гаворкі.
    • М. час.
  2. Не агульнадзяржаўны, а які дзейнічае толькі ў межах пэўнай тэрыторыі.

    • Мясцовыя Саветы дэпутатаў.
  3. Не прыезджы, а тутэйшы, які жыве ў пэўнай мясцовасці; не прывазны.

    • Мясцовыя жыхары.
    • Мясцовыя тавары.
  4. Не агульны, які пашырае сваё дзеянне толькі на частку чаго-н. цэлага.

    • Мясцовае запаленне.