Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лодарнічаць, ; незак. (разм.).

Ухіляцца ад працы, гультаяваць.

|| наз. лодарнічанне, .

лодачка, , ж.

  1. гл. лодка.

  2. звычайна мн. Адкрытыя жаночыя туфлі.

    • Яна прыгожа прытупвала сваімі новенькімі лодачкамі.

лодачнік, , м.

Чалавек, які займаецца перавозкай на лодцы, той, хто плавае на лодцы.

|| ж. лодачніца, .

лоджыя, , ж.

  1. Адкрытая галерэя, якая прымыкае да будынка.

  2. Род балкона, паглыбленага ў фасад будынка.

    • Кватэра з лоджыямі.

|| прым. лоджыевы, .

лодка, , ж.

  1. Невялікае, звычайна веславое, судна.

    • Парусная л.
    • Маторная л.
  2. Назва некаторых відаў ваенных суднаў.

    • Падводная л.

|| памянш. лодачка, .

|| прым. лодачны, .

  • Лодачная станцыя.

ложа1, , н.

  1. Месца для спання, пасцель (уст.).

  2. Паглыбленне ў грунце, па якім цячэ водны паток.

    • Л. ракі.

  • Пракрустава ложа (кніжн.) — мерка, пад якую сілком падганяюць што-н. (ад імя міфічнага грэчаскага разбойніка Пракруста, які абсякаў або выцягваў ахвярам ногі па даўжыні свайго ложа).

ложа2, , ж.

  1. Месца ў глядзельнай зале, аддзеленае перагародкай для невялікай колькасці асоб, а таксама наогул месца (у зале пасяджэнняў, на стадыёне), аддзеленае для прадстаўнікоў друку, гасцей і інш.

    • Тэатральная л.
  2. Аддзяленне масонскай арганізацыі, а таксама месца яе тайных сходаў.

    • Масонская л.

ложа3, , ж.

Драўляная частка ружжа, да якой прымацаваны ствол.

  • Л. ружжа.

ложак, , м.

Мэбля для спальні — доўгая рама з ножкамі і дзвюма спінкамі, на якую кладуцца матрац і пасцельныя рэчы.

|| прым. ложкавы, .

лозунг, , м.

  1. Заклік, зварот, які выражае кіруючую ідэю, палітычнае патрабаванне.

    • Баявы л.
  2. Плакат з такім заклікам.

    • Дэманстранты неслі лозунгі.

|| прым. лозунгавы, .