Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кінаперасоўка, , ж.

Перасовачная ўстаноўка для дэманстрацыі кінафільмаў.

кінаплёнка, , ж.

Плёнка для кіназдымкаў.

кінапракат, , м.

Дэманстраванне кінафільмаў на экранах кінатэатраў, клубаў.

|| прым. кінапракатны, .

кінарынак, , м.

Купля і продаж фільмаў рознымі краінамі.

кінастужка, , ж.

Кінематаграфічная стужка.

кінатэатр, , м.

Тэатр для дэманстрацыі кінафільмаў.

кінафікаваць, ; зак. і незак.

Арганізаваць (арганізоўваць) кінатэатры і кінаперасоўкі дзе-н., а таксама абсталяваць (абсталёўваць) для паказу кінафільмаў.

  • К. сяло.
  • К. школу.

|| наз. кінафікацыя, .

кінафільм, , м.

Твор кінамастацтва, прызначаны для дэманстрацыі на экране; кінакарціна.

  • К. для дарослых.

кінгстон, , м. (спец.).

Клапан, што закрывае адтуліну ў падводнай частцы судна.

|| прым. кінгстонны, .

кіндзюк, , м. (разм.).

Страўнік.

|| прым. кіндзючны, .