Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

злажыць, ; зак.

  1. гл. класці.

  2. Палажыць разам у пэўным парадку.

    • З. дровы.
    • З. чамадан (палажыць у яго рэчы; таксама перан. падрыхтавацца да ад’езду).
  3. Перагнуўшы, скруціўшы, палажыць, злажыць пэўным чынам, надаць якую-н. форму.

    • З. газету.
    • З. пакрывала.
    • З. раскладушку.
  4. Паваліць, палажыць (пра ўсё, многае).

    • Град злажыў жыта.
  5. перан. Перакласці віну на каго-н.

  • Злажыць галаву (высок.) — загінуць у баі.

  • Злажыць рукі (разм.) — тое, што і скласці рукі (гл. скласці).

|| незак. складаць, , складваць, і зложваць, .

злазіць, ; зак.

Пабыць дзе-н., узлезшы або спусціўшыся куды-н.

  • З. на гарышча.
  • З. у склеп.

злак, , м.

Расліна са сцяблом у форме саломіны і з дробнымі кветкамі, сабранымі ў суквецце (колас, мяцёлку або кісць).

  • Хлебныя злакі.
  • Кармавыя злакі.

|| прым. злакавы, .

  • Злакавыя расліны.

зламыснік, , м.

Той, хто жадае каму-н. зла, чыніць зло, злоснік.

|| ж. зламысніца, .

зламысны, .

  1. Які мае на мэце злы намер, што-н. нядобрае.

    • З. чалавек.
  2. Які заключае ў сабе злы намер, злачынны (уст.).

    • З. ўчынак.

|| наз. зламыснасць, .

злапамятлівы, .

Тое, што і злапамятны.

|| наз. злапамятлівасць, .

злапамятны, .

Які доўга помніць, не даруе прычыненага зла.

  • З. чалавек.

|| наз. злапамятнасць, .

злапомны, .

Тое, што і злапамятны.

|| наз. злапомнасць, .

злараднасць, , ж.

Злая радасць пры няшчасці, няўдачы іншых.

злараднічаць, ; незак.

Праяўляць злараднасць.