Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

здзівіцца, ✂; зак.

Прыйсці ў здзіўленне.

  • З. нечаканаму прыезду родзіча.

|| незак. здзіўляцца, ✂.

здзівіць, ✂; зак.

Выклікаць здзіўленне.

  • Твае словы мяне вельмі здзівілі.
  • Вас нічым не здзівіш.

|| незак. здзіўляць, ✂.

здзіраць, ✂; незак.

Тое, што і драць (у 2 знач.).

  • З. скуру.
  • З. кару.

здзірванелы, ✂.

Які пакрыўся дзірваном, ператварыўся ў дзірван.

  • З. курган.

|| наз. здзірванеласць, ✂.

здзіўленне, ✂, н.

Уражанне ад чаго-н. незвычайнага, нечаканага, незразумелага.

  • Спыніцца ў здзіўленні.

здзіўляючы, ✂.

Які выклікае здзіўленне, незвычайны.

  • Імчацца са здзіўляючай хуткасцю.

здзічэлы, ✂.

  1. Які здзічэў, стаў дзікім.

    • З. кот.
  2. Які выражае дзікасць, безразважнасць.

    • З. выгляд.
    • З. позірк.

|| наз. здзічэласць, ✂.

здзьмухаць, ✂; зак.

Дзьмухаючы, скінуць, сагнаць.

  • З. пыл са стала.

|| незак. здзьмухваць, ✂.

|| аднакр. здзьмухнуць, ✂.

здзьмуць, ✂; зак.

Ачысціць ад чаго-н. або знесці што-н. струменем паветра, ветру.

  • Вецер здзьмуў паперу.

|| незак. здзімаць, ✂.

здзяйсняльны, ✂.

Такі, які можна здзейсніць.

  • Здзяйсняльныя жаданні.

|| наз. здзяйсняльнасць, ✂.