Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

здаволіць, ; зак. (разм.).

Тое, што і задаволіць.

|| незак. здавальняць, і здавольваць, .

здагадацца, ; зак.

Зразумець, прыйсці да правільнай думкі.

|| незак. здагадвацца, .

здагадка, , ж.

  1. Меркаванне, заснаванае на верагоднасці, магчымасці чаго-н.

    • Ваша з. правільная: так і было.
  2. Кемлівасць, здольнасць улоўліваць сутнасць справы (разм.).

    • У гэтай справе патрэбна з.

здагадлівы, .

Кемлівы, які лёгка знаходзіць правільнае рашэнне.

  • Здагадлівае дзіця.

|| наз. здагадлівасць, .

здалёк, і здалёку), прысл.

З далёкай адлегласці ці з аддаленага месца, далёкай мясцовасці.

  • Вёска відаць з.
  • Пачаць размову з. (перан. не прыступаючы адразу да сутнасці справы).

здань, , ж.

Вобраз каго-, чаго-н., які ўзнікае ва ўяўленні, прывід, тое, што здаецца.

  • Начныя здані.
  • Перажытае чаргавалася з нейкімі зданямі.

здаравенны, (разм.).

  1. Высокага росту і моцнага целаскладу.

    • З. мужчына.
  2. Вельмі вялікі, велізарны (пра рэчы, прадметы).

    • Здаравеннае палена.

здаравець, ; незак.

Станавіцца здаравейшым.

|| зак. паздаравець, .

здаравіла, , м.; , ж., (разм.).

Тое, што і здаравяка.

здаравяка, і здаравяк, , м. (разм.).

Чалавек моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы.

|| ж. здаравячка, .