Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

звяно, , н.

  1. Кольца, якое з’яўляецца састаўной часткай ланцуга.

  2. перан. Састаўная частка чаго-н., якога-н. цэлага.

    • Асноўнае з. вытворчасці.
  3. Невялікая арганізацыйная ячэйка або воінскае падраздзяленне.

    • Піянерскае з.
    • Паляводчае з.
    • З. самалётаў.

|| прым. звеннявы, .

звярнуцца, ; зак.

  1. З’ездзіць, схадзіць туды і назад.

    • Вазакі звярнуліся за дзень па тры разы.
  2. да чаго. Накіраваць сваю дзейнасць на што-н., узяцца за што-н. або накіраваць паўторна сваю ўвагу на каго-, што-н.

    • З. да вывучэння старажытных помнікаў.
    • З. да перапыненай гутаркі.
  3. Накіравацца да каго-н. З просьбай, па дапамогу і пад. або адрасавацца да каго-н. з якімі-н. словамі, з прамовай.

    • З. да ўрача.
    • З. з прапановай да старшыні.

|| незак. звяртацца, , зварочвацца, і зварачацца, .

звярнуць, ; зак.

  1. Памяняць напрамак руху.

    • З. у завулак.
    • З. гутарку ўбок (перан.).
  2. Накіраваць у які-н. бок ад дарогі (каня, машыну і пад.).

    • З. машыну з дарогі.
  3. Варочаючы, зрушыць з месца (разм.).

    • З. вялікі камень.
    • Горы з. (перан. зрабіць вельмі многа).
  4. Пералажыць, зваліць (віну, правіннасць і пад.) на другога (разм.).

    • З. усё на невінаватага.
  5. Схіліць, павярнуць набок, убок (разм.).

    • З. галаву набок.
  6. Неакуратна скідаць, зваліць у адно месца многія прадметы (разм.).

    • З. усё ў кучу.

  • Звярнуць на сябе ўвагу — вызначыцца чым-н., зацікавіць сабой.

  • Звярнуць увагу каго на каго-што — паказаць каму-н. на каго-, што-н., прымусіць заўважыць.

  • Звярнуць увагу на каго-што — заўважыць каго-, што-н., зацікавіцца кім-чым-н., улічыць што-н.

|| незак. звяртаць, , зварочваць, і зварачаць, .

звяруга, , м. (разм.).

  1. Вялікі страшны звер.

  2. Тое, што і звер (у 2 знач.).

звярына, , ж. (разм.).

Вялікі звер; звяруга.

звярынец, , м.

Прыстасаванае месца, дзе трымаюць звяроў для паказу.

  • Перасоўны з.

звярыны, .

  1. гл. звер.

  2. перан. Вельмі моцны (пра што-н. цяжкае або жорсткае, лютае).

    • Звярыная нянавісць.

звярэць, ; незак.

Даходзіць да шаленства, станавіцца зверам (у 2 знач.).

  • З набліжэннем нашых войск акупанты звярэлі.

|| зак. азвярэць, .

|| наз. азвярэнне, .