Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зверавод, ✂, м.

Спецыяліст па звераводству, зверагадовец.

звераводства, ✂, н.

Тое, што і зверагадоўля.

|| прым. звераводчы, ✂.

зверагадовец, ✂, м.

Спецыяліст па зверагадоўлі, зверавод.

зверагадоўля, ✂, ж.

Прамысловае развядзенне пушных звяроў, звераводства.

|| прым. зверагадоўчы, ✂.

  • Зверагадоўчая ферма.

звералоў, ✂, м.

Прамысловы паляўнічы на звяроў.

звералоўства, ✂, н.

Прамысловае паляванне на звяроў.

|| прым. звералоўны, ✂.

звераня, ✂ і зверанё, ✂, н.

Дзіцяня звера.

зверападобны, ✂.

Які нагадвае звера, падобны да звера.

  • З. выгляд.

|| наз. зверападобнасць, ✂.

звераферма, ✂, ж.

Прадпрыемства па вырошчванню каштоўных звяроў.

звергнуць, ✂; зак.

  1. Сілай пазбавіць улады, скінуць; знішчыць, спыніць існаванне чаго-н. (высок.).

    • З. цара.
    • З. самадзяржаўе.
  2. каго і без дапаўнення. Нарадзіць заўчасна (пра жывёл; разм.).

    • Карова звергла.

|| незак. звяргаць, ✂.

|| наз. звяржэнне, ✂.