Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дрыжаць, ; незак.

  1. Трэсціся, калаціцца (ад выбухаў і пад.).

    • Шыбы дрыжаць.
    • Зямля дрыжыць пад нагамі.
  2. Быць ахопленым дрыжыкамі.

    • Д. ад холаду.
    • Рукі дрыжаць.
  3. Гучаць перарывіста, няроўна.

    • Голас дрыжыць.
  4. Мільгаць, трымцець.

    • Зоркі дрыжаць у небе.
  5. перан., за каго-што і над кім-чым. Ахоўваць, баючыся за каго-, што-н., за захаванасць чаго-н.

    • Д. за свае дзіця.
    • Д. над кожнай капейкай (за кожную капейку).
  6. перан., перад кім-чым. Баяцца каго-, чаго-н.

    • Д. перад самадурам.

|| наз. дрыжанне, .

|| прым. дрыжальны, .

  • Д. параліч.

дрыжачы, .

Які дрыжыць.

  • Дрыжачыя рукі.
  • Д. голас.

дрыжыкі, .

Частае сутаргавае ўздрыгванне цела (ад холаду, хваравітага стану і пад.).

  • Д. бяруць.
  • У дрыжыкі кідае.

дрызіна, , ж.

Механічная чыгуначная машына, якая рухаецца па рэйках уручную або з дапамогай рухавіка.

|| прым. дрызінны, .

дрыль, , м.

Інструмент для свідравання дзірак у метале, дрэве і пад.

  • Электрычны д.

|| прым. дрыльны, .

дрыляваць, ; незак.

Свідраваць пры дапамозе дрыля.

дрымота, , ж.

Паўсон; стан, пры якім хіліць на сон.

  • Агарнула д.

|| прым. дрымотны, .

  • Д. стан.

дрымучы, .

Густы, глухі, цяжкапраходны (пра лес).

  • Д. бор цягнуў адвечную песню.

дрындушка, , ж. (разм.).

  1. Частушка, прыпеўка.

    • Святочную цішыню парушалі вясёлыя дрындушкі.
  2. Якая-н. драбніца, цацка, бразготка.

    • На падлозе валяліся розныя дрындушкі.

дрынкаць, ; незак. (разм.).

Няўмела іграць на музычным інструменце.

  • Д. на гітары.

|| наз. дрынканне, .