Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

генеральны, .

  1. Галоўны, асноўны, вядучы.

    • Генеральная лінія развіцця.
  2. Усеагульны, грунтоўны, карэнны.

    • Г. план перабудовы горада.

  • Генеральная рэпетыцыя — апошняя рэпетыцыя перад спектаклем, канцэртам.

  • Генеральны штаб — цэнтральны орган кіравання ўзброенымі сіламі і распрацоўка пытанняў аператыўнага характару.

генерал-губернатар, , м.

У царскай Расіі і некаторых іншых краінах: начальнік краю з вышэйшай ваенна-адміністрацыйнай уладай.

|| прым. генерал-губернатарскі, .

генератар, , м.

Агульная назва ўстройстваў, машын, што вырабляюць якія-н. прадукты, выпрацоўваюць энергію або перапрацоўваюць адзін від энергіі ў другі.

  • Г. ідэй (перан.).

|| прым. генератарны, .

генетык, , м.

Спецыяліст у галіне генетыкі.

генетыка, , ж.

Навука, якая вывучае развіццё арганізмаў і законы спадчыннасці.

|| прым. генетычны, .

геній, , м.

  1. Самая высокая ступень творчай здольнасці.

    • Музычны г. Чайкоўскага.
  2. Чалавек, надзелены такой здольнасцю.

    • Творчасць геніяў.
  3. У старажытнарымскай міфалогіі: дух — заступнік чалавека, пазней — увогуле ўвасабленне дабра, зла і пад.

    • Добры г. (той, хто памагае каму-н., аказвае на каго-н. дабратворны ўплыў).
    • Злы г. (той, хто аказвае на каго-н. дрэнны ўплыў).

геніяльны, .

  1. Надзелены геніем (у 1 знач.).

    • Г. пісьменнік.
  2. Уласцівы генію.

    • Геніяльная сімфонія Шастаковіча.

|| наз. геніяльнасць, .

генштаб, , м.

Скарачэнне: генеральны штаб.

|| прым. генштабаўскі, .