Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гераізм, ✂, м.

Адвага, рашучасць і самаахвяраванне ў крытычных абставінах.

  • Г. абаронцаў Радзімы.
  • Працоўны г.

гераін, ✂, м.

Моцнадзейны наркотык, які вырабляецца з апійнага маку.

|| прым. гераінавы, ✂.

гераічны, ✂.

  1. Які адрозніваецца гераізмам.

    • Г. ўчынак.
  2. Які мае адносіны да герояў старажытнасці, расказвае пра іх подзвігі.

    • Г. эпас.

|| наз. гераічнасць, ✂.

геральдыка, ✂, ж.

Гістарычная дысцыпліна, якая займаецца апісаннем гербаў і іх гісторыі.

|| прым. геральдычны, ✂.

геранталогія, ✂, ж.

Навука, якая займаецца вывучэннем працэсаў старэння жывых арганізмаў і пошукамі метадаў прадаўжэння іх жыцця.

|| прым. геранталагічны, ✂.

герантолаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне геранталогіі.

герань, ✂, ж.

Травяністая расліна з пахучым лісцем, якая разводзіцца як дэкаратыўная ці як прамысловая для атрымання эфірнага алею.

|| прым. гераніевы, ✂.

герб, ✂, м.

Эмблема дзяржавы, горада, якая змяшчаецца на сцягах, манетах, пячатках, дзяржаўных і іншых афіцыйных дакументах.

  • Дзяржаўны г.

|| прым. гербавы, ✂.

  • Гербавая пячатка.
  • Гербавая папера.

гербавы, ✂.

  1. гл. герб.

  2. Які адносіцца да дзяржаўнага збору, што спаганяецца шляхам наклейвання марак або ўжывання гербавай паперы (з вадзяным знакам дзяржаўнага герба).

    • Г. збор.

гербарый, ✂, м.

Калекцыя засушаных раслін.

|| прым. гербарны, ✂.