Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

географ, ✂, м.

Спецыяліст у галіне геаграфіі.

геолаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне геалогіі.

геолагаразведка, ✂, ж.

Геалагічныя пошукі карысных выкапняў.

|| прым. геолагаразведачны, ✂.

геолагаразведчык, ✂, м.

Той, хто займаецца геолагаразведкай.

|| ж. геолагаразведчыца, ✂.

геометр, ✂, м.

Спецыяліст у галіне геаметрыі.