геній назоўнік | мужчынскі род
-
Самая высокая ступень творчай здольнасці.
- Музычны г. Чайкоўскага.
-
Чалавек, надзелены такой здольнасцю.
- Творчасць геніяў.
-
У старажытнарымскай міфалогіі: дух — заступнік чалавека, пазней — увогуле ўвасабленне дабра, зла і пад.
- Добры г. (той, хто памагае каму-н., аказвае на каго-н. дабратворны ўплыў).
- Злы г. (той, хто аказвае на каго-н. дрэнны ўплыў).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)