генеральны, ✂.
-
Галоўны, асноўны, вядучы.
- Генеральная лінія развіцця.
-
Усеагульны, грунтоўны, карэнны.
- Г. план перабудовы горада.
- Генеральная рэпетыцыя — апошняя рэпетыцыя перад спектаклем, канцэртам.
- Генеральны штаб — цэнтральны орган кіравання ўзброенымі сіламі і распрацоўка пытанняў аператыўнага характару.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)