Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

відашукальнік, , м. (спец.).

Прыстасаванне ў фота і кінаапаратах для вызначэння межаў здымка.

віднавата, безас. у знач. вык.

Не зусім цёмна, крыху відно.

віднаваты, .

Не зусім цёмны, крыху светлы.

  • Віднаватая ноч.

відната, , ж.

Пра наяўнасць вялікай колькасці святла дзе-н.

  • Такая в., хоць іголкі збірай.

віднецца, ; незак.

Быць відным, быць у полі зроку.

  • Удалечыні віднелася возера.

віднець, ; незак.

  1. безас. Світаць; святлець.

    • На ўсходзе ўжо віднела.
    • Пачынае в.
  2. Віднецца, станавіцца відным, бачным.

    • Уперадзе віднее жытнёвае поле.

|| зак. павіднець, .

відно1, , н.

Світанне, досвітак.

  • Маці устала яшчэ да відна.
  • Ад відна да цямна (з усходу да заходу сонца, з ранку да вечара).

відно2, безас. у знач. вык.

  1. Пра наяўнасць дастатковага святла, асвятлення дзе-н.

    • На вуліцы ўжо было в.
  2. Тое, што і відаць (у 1 і 3 знач.).

    • З-за пылу было не в. дарогі.
    • З гэтага в., што...

відны1 прым.

  1. Значны, важны, прыметны або выдатны, вядомы.

    • Віднае службовае становішча.
    • В. вучоны.
  2. Рослы, статны.

    • В. хлопец.

відны2 прым.

  1. толькі поўн. ф. Добра асветлены, не цёмны.

    • Відная ноч.
  2. пераважна кар. ф. Даступны зроку, бачны.

    • Дом відзён здалёку.